Андрэй Скурко: Галоўная прычына дарагоўлі газеты — адсутнасць рэкламы
Рэдактар “Нашай нівы” адказаў на рэпартаж Еўрарадыё. У выніку няўдалае нарэзкі цытатаў з маіх выказванняў, учора быў выстаўлены на сайце матэрыял, які скажае сітуацыю з незалежнымі СМІ.
Чаму газета дарагая? Бо тыраж малы, у той жа час газета каляровая і якасная. Незалежныя газеты пазбаўленыя рэкламы, і гэта галоўная прычына дарагоўлі. “Наша Ніва” даражэйшая за “Народную волю”, бо “Наша Ніва” друкуецца ў колеры і мае ўтрая меншы тыраж. “НН” арыентуецца на сярэдні слой, тады як “Народная воля” — на больш масавага чытача.
Чаму былі перадрукі і чаму ў інтэрнет-блогах гавораць пра перадрукі? Мы атрымалі або бачылі каля 400 водгукаў на выхад “НН”. З іх толькі некалькі тычыліся перадрукаў з Інтэрнэт-крыніцаў, прычым гэтыя водгукі сыходзілі ад актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў. Таму праблема, пастаўленая журналістам, надуманая.
Мы свядома будзем арыентаваць папяровую газету перадусім на чытача, які не мае доступу да Інтэрнэту. Варта нагадаць, што, паводле лічыльніка akavita.by, самы папулярны навінны інтэрнэт-рэсурс, сайт “Хартыі-97”, чытае толькі каля 0,15% насельніцтва Беларусі, а сайт Еўрарадыё, напрыклад, — каля 0,007%. Г.зн. што добра калі 2% людзей у Беларусі выкарыстоўваюць Інтэрнэт як крыніцу інфармацыі. Гэта адлюстроўвае, перадусім, тэхнічныя і фінансавыя магчымасці жыхароў Беларусі. Між тым 98% людзей таксама хочуць мець інфармацыю. Таму “НН” будзе перадрукоўваць некалькі цікавых матэрыялаў з Інтэрнэту штотыдзень.
“НН” — газета дакладных акцэнтаў. нам важна, каб па яе прачытанні чытач мог слушна ацаніць важнасць той ці іншай падзеі. Калі для адэкватнага вобразу тыдня трэба нейкі расійскі матэрыял – мы будзем перадрукоўваць і з расійскіх крыніц.
Чаму не падпісваюцца праз "Белпошту"? Бо падпісваюцца праз рэдакцыю – мы пра тое просім, бо гэта для нас надзейней і выгадней. На сёння маем ужо каля 600 такіх падпісчыкаў і, пэўны, у выніку захаваем іх леташнюю колькасць. Тое самае, думаем, і ў “Народнай волі”.
Заўважу, што толькі наіўныя людзі могуць спадзявацца, што ў сітуацыі глыбокага аўтарытарызму людзі будуць масава падпісвацца, тым больш праз дзяржаўнае прадпрыемства на дэ-факта незалежныя выданні. У лепшым выпадку яны будуць набываць іх у кіёсках. Падпісвацца ж наважваецца толькі кола самых смелых грамадзянаў.
З павагай, Андрэй Скурко.