Анжаліка Арэхва: Мы працягнем змагацца за легалізацыю Саюзу палякаў
З абраннем новага старшыні Саюза палякаў у Беларусі палітыка арганізацыі не зменіцца. Непрызнанае беларускімі ўладамі грамадскае аб'яднанне па-ранейшаму будзе дабівацца легалізацыі, паведаміла Еўрарадыё новая старшыня СПБ Анжаліка Арэхва: Арэхва: "Нічога не зменіцца. Мы будзем рабіць усё тое, што рабілі да гэтай пары. І будзем імкнуцца да легалізацыі нашай арганізацыі".
Спн.Арэхва лічыць, што Саюз палякаў мусіць быць у Беларусі адзін:
Арэхва: "Мы хочам, каб легалізавалі нашую арганізацыю. Я зараз кажу пра Саюз палякаў, які не прызнае Мінск. А што будзе тады — не ведаю".
Што ж да беларуска-польскай камісіі па дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі, дык, па словах Анжалікі Арэхвы, яе праца павінна ўзнавіцца ў бліжэйшы час. Але пра канкрэтныя даты старшыня Саюзу палякаў не ведае.
Нагадаем, праца камісіі была перапыненая, бо яе сустаршыня з польскага боку Анджэй Крэмер загінуў у самалёце разам з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім ды іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі.