Апазіцыянераў засталося няшмат, але змагацца яны будуць да апошняга
Удзел у выбарах працягваюць прымаць 323 кандыдаты ў дэпутаты ад асноўных апазіцыйных партыі і рухаў. І здымацца па ўласнай ініцыятыве ніхто з іх не збіраецца. У першы ж дзень датэрміновага галасавання з удзелу ў выбарах была знятая кандыдатка ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў дэпутатаў, актывістка АГП Вольга Карач. Ужо былая кандыдатка звязвае такое рашэнне выбарчай камісіі са сваім выступам па радыё, запісаным 19 красавіка.
Вольга Карач: “Я там казала пра Кіргізію і пра тое, што ўладам трэба ўлічваць вопыт кіргізскіх падзей. Бо гэта была не змова і не дзеянні апазіцыі. Гэта рэакцыя вельмі цярплівага народа, даведзенага да мяжы дзеяннямі ўлады і невырашэннем камунальным праблем. Гэтая прамова мусіла пайсці ў эфір у 18.30 учора. Я думаю, што нехта яе праслухаў і жахнуўся”.
Еўрарадыё даведалася, колькі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл працягваюць барацьбу за дэпутацкі мандат і ці не плануюць яны самастойна зняцца з выбараў у самы апошні момант — да прыкладу, 24 красавіка.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначае, што, акрамя Вольгі Карач, ніхто з іх кандыдатаў не быў зняты. Прынамсі, на дадзены момант.
Анатоль Лябедзька: “У нас засталося прыкладна каля 30 чалавек, кандыдатаў у дэпутаты. У асноўным гэта тыя, хто ішоў праз збор подпісаў”.
Новых стратаў сярод сваіх кандыдатаў Лябедзька не чакае. А самі яны, кажа, будуць удзельнічаць да апошняга і здымацца не збіраюцца. Калі толькі іх да гэтага не прымусяць нечаканыя непрыемнасці на працы альбо з боку спецслужбаў.
Хаця Дзянісу Садоўскаму, кандыдату ад аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, было вынесенае папярэджанне, пакуль ніякіх страт змагароў за мандат ад БХД няма. А паводле словаў Віталя Рымашэўскага, частка кандыдатаў цвёрда ўпэўненая ў перамозе.
Віталь Рымашэўскі: “Усе засталіся, што і былі — 83 чалавекі. І, згодна з нашымі прагнозамі, больш за 20 нашых кандыдатаў набяруць абсалютную большасць галасоў”.
І таму самастойна ніхто здымацца не плануе — як, дарэчы, і актывісты руху “За свабоду!”. А іх, адзначае намеснік кіраўніка руху Віктар Карняенка, дайшло да перадапошняга этапа выбараў 65 чалавек.
Віктар Карняенка: “Планаў зняцца 24-га няма ні ў каго. Хаця, канечне, шмат будзе залежыць ад таго, якім чынам пройдуць гэтыя астатнія дні (да дня выбараў 25 красавіка). Калі будзе брутальны ўціск, то я не выключаю, што магчыма і такое”.
Такая ж сітуацыя, кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, і з іх кандыдатамі. Удзел у выбарах працягвае 51 “бэнээфавец”.
Рыгор Кастусёў: “Кожны кандыдат сам мае права прымаць рашэнне па той сітуацыі, якая будзе складацца вакол яго, вакол яго сям’і, вакол яго блізкіх, на працы. І тут вельмі складана даць рэкамендацыі кожнаму сябру партыі. Усё ж такі адбываецца пастаянны ціск”.
Нікога з тых кандыдатаў ад партыі “Справядлівы свет”, хто дайшоў да пачатку датэрміновага галасавання, з выбараў апошнімі днямі не здымалі. І самі яны, кажа намеснік кіраўніка партыі Валерый Ухналёў, ідуць да канца.
Валерый Ухналёў: “Гомельцы нашыя, якія прынялі сумеснае рашэнне з гомельскім АДС, — яны зняліся. І ў Віцебску, дзе на нашых “наехалі” на працы, таксама зняліся. І таму на сёння ўсяго 65 чалавек, сябраў партыі “Справядлівы свет”, дайшлі да гэтага і будуць удзельнічаць да 25-га”.
Без стратаў працягваюць удзел у выбарах і кандыдаты ад БСДП (Грамада). Як паведаміў Еўрарадыё старшыня партыі Анатоль Ляўковіч, за мандат дэпутата змагаюцца 29 актывістаў партыі. І здымацца ніхто з іх таксама не збіраецца.