Апазіцыянеры разам з Акадэміяй навук праверылі жыхароў Мастоў на радыяцыю

14 студзеня ў Мастах у рамках кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” адбылося радыелагічнае абследаванне жыхароў горада.
Яно было арганізавана рэгіянальным каардынатарам “Руху “За Свабоду” Аляксандрам Зарэмбюком і Інстытутам Радыяцыйнай Бяспекі Беларусі пад кіраўніцтвам акадэміка НАН Беларусі, прафесара Івана Нікітчанкі.

За 2 з паловай гадзіны абследаванне на ўтрыманне ў арганізме радыяцыі прайшлі 27 жыхароў горада. З іх толькі трое аказаліся “чыстымі”.

Кожны атрымаў даведку з пазначанымі дозамі радыяцыі ў сваім арганізме, а таксама парады і кансультацыі навуковых супрацоўнікаў Акадэміі Навук Беларусі.

Даследаванне праводзілася на спецыяльным радыелагічным абсталяванні – аўтаматызаваным комплексе спектраметрыі ўнутранага выпраменьвання чалавека, які каштуе 28 000 долараў.
 
Фота: Алесь Зарэмбюк