Апублікаваныя электронныя копіі дакументаў па расстрэлах у Катыні (фота)
Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі ўпершыню апублікаваў на сваім сайце электронныя копіі арыгіналаў дакументаў аб расстраляных у Катыні вайскоўцах польскага войска. Доўгі час гэтыя дакументы былі засакрэчанымі і іх існаванне было спраўджана толькі ў апошнія гады існавання СССР. Як адзначыў у інтэрв'ю РИА Новости кіраўнік федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Арцізаў, публікацыя дакументаў па Катыні зробленая для таго, каб болей не з'яўляліся версіі, што расстрэлу польскіх афіцэраў насамрэч не было, альбо што іх расстралялі немцы.
Адзначым, што ў Катыні і іншых месцах сярод расстраляных польскіх афіцэраў было нямала беларусаў (паводле версіі гісторыка Ігара Кузняцова, некалькі тысяч).
Больш дакументаў можна паглядзець тут
Адзначым, што ў Катыні і іншых месцах сярод расстраляных польскіх афіцэраў было нямала беларусаў (паводле версіі гісторыка Ігара Кузняцова, некалькі тысяч).
Больш дакументаў можна паглядзець тут