Апячатаны офіс Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Прадстаўнікі КУП "Мінская спадчына" апячаталі сталічны офіс грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры". Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Офіс у доме № 5 па вуліцы Старажоўскай быў апячатаны, бо адсутнічала дамова арэнды памяшкання паміж прадпрыемствам і грамадскім аб'яднаннем. Ён стане даступным для сяброў таварыства пасля падпісання новай арэнднай дамовы.
Дарэчы, старшыня аб'яднання Антон Астаповіч адзначыў, што офіс быў апячатаны без удзелу прадстаўнікоў кіраўніцтва грамадства. Не было і афіцыйнага адказу "Мінскай спадчыны" на ліст старшыні таварыства з адмовай пакінуць памяшканне.
Гэтыя дзеянні А.Астаповіч звязвае са сваёй пазіцыяй і дзейнасцю арганізацыі, якая патрабуе ад сталічных службоўцаў выконваць заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама актыўна займаецца пытаннямі ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.