Арамнаў залячыў траўму, але на трэніроўкі не спяшаецца, адпачывае на пляжы
Андрэй Арамнаў адолеў наступствы траўмы, якую атрымаў напярэдадні лістападаўскага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Але распачынаць актыўныя трэніроўкі не спяшаецца. Еўрарадыё даведалася, што цяпер алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 адпачывае ў Егіпце з сям’ёй і каханай дзяўчынай. Андрэй Арамнаў: “Проста не ведаю зараз нават з чаго пачаць рыхтавацца. І мне падаецца, што чэмпіянат свету я не выйграў толькі праз тое, што мне не ставала сродкаў нармальна трэніравацца.
Я зараз мабыць буду "прытрымліваць коней". І пакуль у мяне не будзе нармальнага настрою, працоўнага стану, каб я мог спакойна рыхтавацца і ні пра што не думаць, я не пачну трэніравацца. А пакуль што я адпачываю”.
Еўрарадыё заспела Андрэя Арамнава на пляжы. Каб пагутарыць з намі, цяжкаатлету давялося вылезці з вады. У Хургадзе, дзе цяпер адпачывае сям’я Арамнавых, +27, але, па словах алімпійскага чэмпіёна, за 10 дзён, што ён правёў на курорце, ён вельмі засумаваў па доме, “дзе цяпер -15”.