Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў калядную сустрэчу з моладдзю
20 снежня 2008 г. у архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася калядная сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з моладдзю. Святую Імшу, перад якой быў урачыста ўнесены Віфлеемскі агонь, Мітрапаліт распачаў словамі закліку да ўсіх вернікаў, асабліва моладзі, пра нястомнае захоўванне агню веры і Божай ласкі ў сабе.
Арцыбіскуп таксама павіншаваў вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Калядная сустрэча з моладдзю працягнулася ў дольным касцёле.
catholic.by
Арцыбіскуп таксама павіншаваў вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Калядная сустрэча з моладдзю працягнулася ў дольным касцёле.
catholic.by