Арганізатары Дня Волі ўсклалі на ўлады адказнасць за сутыкненні
Арганізатары імпрэзы Дня волі ўскладаюць на ўлады адказнасць за сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй, якія адбыліся 25 сакавіка. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. "Улада не была справакаваная дэманстрантамі. Дзеянні дэманстрантаў былі абсалютна мірнымі. Міліцыя сама аб'яўляла, што людзі могуць прайсці да плошчы Перамогі, каб сесці ў метро і даехаць да дазволенага месца збору - пляцоўкі перад прэзідыўмам Нацыянальнай акадэміі навук. І сама ж не дала гэта зрабіць, перагарадзіўшы спецназам пешаходную зону. З-за гэтага і былі сутыкненні, якія былі справакаваныя не дэманстрантамі", - сказаў Л.Баршчэўскі.
"Арганізатары ставілі перад сабой задачу максімальна прадэманстраваць пазіцыю дэмакратычных сіл і даць магчымасць беларускай уладзе прадэманстраваць сваю пазіцыю. Дэманстрацыя атрымалася - кожны паказаў тое, што жадаў паказаць. Галоўная задача дэманстрацыі - максімальнае яе асвятленне ў сродках масавай інфармацыі. Гэта атрымалася", - адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
"Учора, каментуючы ўмовы надвор’я, я сказаў, што гэта будзе свята чырвоных гваздзікоў на белым снезе. А атрымалася чырвоная кроў на белым снезе, - лічыць лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. - Усё праходзіла настолькі брутальна і без правіл, што, я думаю, ва ўлады проста здалі нервы. І яна кампенсуе ўсе свае праблемы дэманстрацыяй цягліцаў - яна жадае паказаць, што кантралюе сітуацыю. З аднаго боку, цвёрды разгон мірнай акцыі - гэтае пасланне ўнутранае: мы стварылі такую сістэму, што супрацівіцца няма сэнсу, трэба толькі баяцца. З іншай - пасланне Захаду: маўляў, паглядзіце, ёсць каму абараніць прэзідэнта і рэжым".
Нагадаем, 25 сакавіка праваахоўныя органы жорстка разагналі ў Мінску акцыю ў гонар 90-годдзя абвяшчэння БНР. Пры затрыманні байцы спецназа збівалі дэманстрантаў дубінкамі і нагамі. Па звестках праваабаронцаў, усяго падчас акцый было затрымана больш 100 чалавек. 26 сакавіка над затрыманымі праходзяць суды.
БелаПАН