Аршанскі актывіст здаў у міліцыю распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў
На іх склалі пратакол за несанкцыяваны гандаль.
Яўген Анішчанка, актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, выклікаў нарад міліцыі на станцыю Хорабрава. У электрычцы ён заўважыў двух распаўсюднікаў з расійскімі сцяжкамі. Як высветлілася, сцяжкі распаўсюджвалі жыхары Барысава. Абодва глуханямыя, аднаму 37 гадоў, другому — 25.
Па словах Анішчанкі, якія перадае Радыё "Свабода", адзін з распаўсюднікаў патлумачыў, што сцяжкі ім прывозяць з Расіі бясплатна. У Беларусі яны прадаюць сцяжкі, каб атрымаць прыбытак.
Анішчанка раіць здаваць нелегальных гандляроў у міліцыю, бо за гандаль у неналежным месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Актывіст хоча трапіць і на суд над нелегальнымі гандлярамі расійскай сімволікай.
Фота — svaboda.org