Артур Фінькевіч высветліў, што няма забароны на яго выезд за мяжу

Лідэр арганізацыі "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч высветліў, што няма забароны на яго выезд за мяжу. Нагадаем, тыдзень таму ён быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы і не змог патрапіць у Вільню на сустрэчу з амерыканскімі кангрэсменамі. У АВІРы Цэнтральнага раёна Мінска мяркуюць, што "адбылася нейкая памылка ў базе даных" ды прынеслі прабачэнні. Усе абмежаванні на выезд былі знятыя з актывіста яшчэ 5 лютага 2008 года. Фінькевіч напісаў скаргу ў Генпракуратуру на незаконныя дзеянні працаўнікоў мытні і памежнай службы, паведамляе "Хартыя-97".