Арыштаваная былая бухгалтарка, якая крала грошы ў дзяцей і настаўнікаў

У Мінску арыштаваная былая галоўная бухгалтарка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна. Яе абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.  Паводле звестак праваахоўных органаў, жанчына дзейнічала ў складзе групы супрацоўнікаў дадзенай бухгалтэрыі.

На працягу 2004-2007 гадоў яны штомесяц пералічвалі на свае рахункі ад 140 тысяч да 7 мільёнаў рублёў грошай, якія ўпраўленне адукацыі выдзяляла на заробкі настаўнікам, для дзіцячых садкоў, дзіцячых дамоў і прыёмных сем'яў.

Было падлічана, што агулам былая галоўная бухгалтарка і яе памочнікі скралі больш за 314 мільёнаў рублёў.

Інтэрфакс