Арыштаваны расіянін, які пастаўляў у Маскву беларускіх прастытутак

У Беларусі выкрытая буйная сетка па гандлі людзьмі. Яе арганізатар — расіянін армянскага паходжання — быў затрыманы ў Мазыры, куды прыехаў, каб самастойна забраць чарговую партыю з трох жанчын. Ён збіраўся прывезці іх у Маскву і ператварыць у прастытутак. Агенцтва “Интерфакс” са спасылкай на Першы канал беларускага тэлебачання паведамляе, што ў працы сеткі было задзейнічана 15 чалавек. Гэты канал гандлю людзьмі існуе на працягу 13 гадоў. За гэты час у Маскву было перапраўлена не менш за 10 жанчын.

У 2009 году ў Беларусі быў здзейснены шэраг арыштаў у межах аперацыі супраць міжнародных сетак, што гандлявалі жанчынамі з краін СНД. Адначасова іх ўдзельнікі былі затрыманыя ў Расіі, на Ўкраіне і ў Ізраілі.