А. Астаповіч: Паставіць звычайны крыж, гэта што, крымінальнае злачынства?
У Беларусі працягваецца вайна з крыжамі. Нядаўна невядомыя знішчылі крыж, усталяваны ў гонар героя антысавецкага моладзевага падполля Расціслава Лапіцкага. Сёння стала вядома, што зламаны крыж, усталяваны 19 красавіка каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня Беларускага дабраахвотнага
таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (гэтая арганізацыя і
ініцыявала ўсталяванне крыжа) Антон Астаповіч:
"Падчас Другой сусветнай вайны менавіта савецкімі партызанамі ў гэтай вёсцы было знішчана звыш 2-х дзесяткаў мірных жыхароў. У памяць пра іх гэты крыж і ўсталёўваўся. Усталявалі, нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады былі супраць гэтай ініцыятывы. Але шмат мясцовых людзей-старажылаў гэтай вёскі памятаюць тую трагічную падзею... Але ж сёння з раніцы паступіла інфармацыя, што крыж зруйнавалі".
Астаповіч адзначае, што, паводле заканадаўства, дазвол на тое, каб паставіць крыж у полі, не патрэбны. Тут справа ў іншым - ідэалогіі.
А. Астаповіч: "Тое, што тычыцца альтэрнатыўнай версіі падзей падчас акупацыйнага перыяду, што ідзе ў разрэз дзяржаўнай ідэялогіяй, гэта адразу выкліча негатыўную рэакцыю і забарону. А ўвогуле паставіць звычайны крыж, гэта што, крымінальнае злачынства?"