Асуджаныя двое сталiчных кiраўнiкоў, якія "выбілі" у расіян хабар - $500 тыс.
У Мінску асуджаны двое сталiчных кiраўнiкоў, якiя паквапiлiся на хабар у памеры 500 тысяч долараў. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю
Генеральнай пракуратуры, былы генеральны дырэктар "Беллегпрампраекта"
Іокша i колiшнi кiраўнiк упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Ленiнскага
раёна Чыгрын вырашылi падзарабiць на тэндары.
Cпадар Iокша пераконваў прадстаўнiка расiйскай iнвестыцыйнай кампанii i ягоных партнёраў у неабходнасцi перадачы хабару службовым асобам выканаўчых органаў улады за перамогу ў тэндары на праектаванне i будаўнiцтва жылых дамоў у Мiнску. Менавiта яго i затрымалi супрацоўнiкi мiлiцыi з паўмiльёнам хабарных грошай.
Следства высветлiла, што да гэтай хабарнай гiсторыi мае дачыненне i спадар Чыгрын. Яму было прад’яўлена абвiнавачванне ў замаху на атрыманне хабару. Нядаўна адбыўся суд, якi прыгаварыў спадара Iокшу да 11 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi, а спадара Чыгрына - да 10 гадоў зняволення.
Звязда