Аўтамабілі з Еўропы стаяць у вялікай чарзе на беларуска-літоўскай мяжы

Вялікая чарга грузавікоў ўтварылася на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог". "Чарга складае 8-10 гадзінаў. У асноўным гэта звязана з тым, што ідзе вялікі ўвоз аўтамабіляў з Еўропы", — паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Адзначаецца, што аўтамабілі страюцца ўвезці пераважна юрыдычныя асобы. Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года для іх пачнуць дзейнічаць павышаныя мытныя пошліны на легкавікі. Такое рашэнне было прынятае ў сувязі са стварэннем Мытнага саюзу.

У адносінах пошлінаў для фізічных асобаў пакуль ідзе абмеркаванне.