Авіякампанія патлумачыла, адкуль з'явіўся гіганцкі фалас на ўзлётнай паласе

Авіякампанія Ryanair патлумачыла, адкуль з'явіўся малюнак гіганцкага фаласа каля самалёта на ўзлётнай паласе аэрапорта Дубліна. Фота малюнка патрапіла ў інтэрнэт (у твітары яго змясціў адзін з пасажыраў). Кампанія мусіла даваць тлумачэнні ірландскім СМІ:

"У той час калі наш персанал на зямлі мае поспех у выкананні сваіх прамых абавязкаў, відавочна, маляванне не з'яўляецца яго каньком. У гэтым прыкладзе яскрава відаць, што на снезе была спроба намаляваць самалёт, але былі зусім страчаныя крылы".

Адзначым, што Ryanair лічыцца найбуйнейшым у Еўропе лоўкостэрам. Кампанія мае 279 самалётаў, яна ажыццяўляе пасажырскія перавозкі па 179 напрамках. За апошні год авіякампанія перавезла больш за 81 млн пасажыраў.

Фота з сацыяльных сетак.