Авіякампанія заплаціла 20 млн долараў за таемныя здымкі Майкла Джэксана
Адвакат Майкла Джэксана Марк Герагос і яго
памочніца Пэт Хэрыс адсудзілі 20 мільёнаў долараў ва ўладальніка авіякампаніі
Джэфры Борэра за таемныя здымкі гутаркі юрыстаў з "каралём
поп-музыкі". Пра гэта 4 сакавіка напісала The Los Angeles Times. Відэазапіс быў зроблены на борце самалёта
кампаніі Борэра XtraJet. Майкл Джэксан ляцеў з Лас-Вегаса ў Санта-Барбару, дзе
яму павінны былі выставіць абвінавачванні ў замаху на гвалтаванне малалетняга
хлопчыка.
Аб існаванні запісу ў лістападзе 2003 года стала вядома тэлеканалу Fox News, якому было прапанавана набыць відэаматэрыял. Борэр прызнаў сваю віну.
Адвакаты ўладальніка авіякампаніі маюць намер абскардзіць рашэнне суда. На іх думку, запіс не мог нанесці значнай шкоды, бо быў зроблены без гуку і, акрамя таго, у выніку так і не быў прададзены.
Судовы працэс па справе аб гвалтаванні Майклам Джэксанам 13-гадовага хлопчыка Гавіна Арвіза доўжыўся каля двух гадоў. 13 чэрвеня 2005 года Джэксан быў поўнасцю апраўданы.
Фота з сайта спявака