Авіяўдары кааліцыі разбурылі камандны пункт лівійскіх войскаў у Трыпалі
Будынак знаходзіцца ў 50 метрах ад шатра, дзе Кадафі звычайна прымаў сваіх гасцей.
Міжнародная кааліцыя, у рамках рэзалюцыі ААН, працягвае наносіць авіяўдары па аб'ектах у Лівіі. Як паведамляе РІА Новости, цалкам разбураны будынак каманднага пункту на тэрыторыі рэзідэнцыі Муамара Кадафі ў Трыпалі. Раней паведамлялася, што каля рэзідэнцыі лівійскага дыктатара адбылося некалькі выбухаў і над ёй падняўся слуп дыму.
Нагадаем, авіяўдары кааліцыі па Лівіі распачаліся ў суботу. Учора заклікаў спыніць ракетна-бомбавыя ўдары па гэтай краіне МЗС Беларусі.