Азаранка па-ранейшаму 9-я, а Кустова паднялася на 13 пазіцый
Стаў вядомы абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Яго па-ранейшаму ачольвае расіянка Дзінара Сафіна. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 9-ы радок.
З беларускіх тэнісістак за апошні тыдзень найбольшага прагрэсу дамаглася Дар'я Кустова, якая паднялася ў рэйтынгу на 13 пазіцый — з 138-га на 125-е месца. Вольга Гаварцова займае 66-ю пазіцыю, а тыдзень таму была 73-й. Кацярына Дзегалевіч з 173-га месца паднялася на 171-е. Зрабіла два крокі назад Настасся Якімава — з 93-га на 95-ы радок.