Азаранка паднялася на рэкорднае для сябе 11-е месца сусветнага рэйтынгу
Вікторыя Азаранка паднялася на 11-е месца сусветнага рэйтынгу. Да гэтага яе найвышэйшай пазіцыяй быў 14-ы радок.
Разам з тым беларуская тэнісістка займае 7-ю пазіцыю ў чэмпіёнскай гонцы WTA.
Нагадаем, у мінулую суботу Вікторыя Азаранка атрымала двайную перамогу на турніры ў амерыканскім Мемфісе. Яна была лепшай у адзіночным і парным разрадах турніру.
У апублікаваным сёння новым рэйтынгу яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова страціла тры пазіцыі і апусцілася на 52-е месца, Настасся Якімава засталася на ранейшым 97-м радку.