Азаранка — самая маладая тэнісістка, якая зарабіла за кар'еру 20 мільёнаў долараў

А лідыруе амерыканка, першая ракетка свету Серэна Уільямс, якая зарабіла больш за 44 мільёны долараў. Праўда, Серэне ўжо 31 год, а Вікторыі толькі 23.


На другім месцы Вінус Уільямс з 28 млн 674 тысячамі, расіянка Марыя Шарапава зарабіла за кар'еру 25 млн 689 тысяч долараў, інфармуе "Прессбол".


Азаранка яшчэ не дагнала легендарных Марціну Неўрацілаву (больш за 21 млн) і Штэфі Граф (амаль 22 млн), але ўжо хутка абгоніць Марціну Хінгіс, якая займае 9-е месца ў рэйтынгу — у яе зароблена больш на 126 тысяч долараў.

У абноўленым рэйтынгу WTA Азаранка захавала за сабой трэція месцы