Азаранка захавала 8-е месца ў рэйтынгу, а першай ракеткай свету стала Сафіна
Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 8-е месца ў абноўленым рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі. У яе 4646 балаў. Першай ракеткай свету стала расіянка Дзінара Сафіна з 8951 балам, якая адсунула на другую пазіцыю амерыканку Серэну Ўільямс — 8272 балы.
У чэмпіёнскай гонцы WTA Азаранка займае 4-ю пазіцыю, прапусціўшы наперад Уільямс, а таксама расіянак Званарову і Дзяменцьеву.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Настасся Якімава ў абноўленым рэйтынгу паднялася з 76-га на 67-е месца. А вось Вольга Гаварцова з 59-га радка на мінулым тыдні перамясцілася на 66-ы.