Бабруйчане не пазналі Рыгора Кастусёва па фотаздымку (фота)

Пікеты адразу чатырох кандыдатаў адбыліся 3 кастрычніка ў Бабруйску каля Цэнтральнага рынку.  Чальцы ініцыятыўных груп Саннікава, Раманчука, Някляева і Кастусёва збіралі подпісы і інфармавалі мінакоў. Рыгор Кастусёў асабіста наведаў свой пікет і гутарыў з людзьмі. Але большасць не пазнавалі ў ім чалавека з фотаздымку, які быў размешчаны на стэндзе. Некаторыя выказвалі прапановы выклікаць да стэнду самаго Кастусёва, хоць менавіта з ім і размаўлялі.