Бабруйчанін патэлефанаваў медыкам і сказаў, што хоча ўзарваць гранату

Незвычайны званок атрымала 30 снежня дыспетчарка бабруйскай станцыі хуткай і неадкладнай меддапамогі. Мужчына, які тэлефанаваў, паведаміў, што хоча падарваць гранату.

На кватэру па вуліцы Лынькова адразу выехала сапёрна-піратэхнічная група. Яна знайшла і канфіскавала ў мужчыны вучэбную гранату Ф-1. Эвакуяваць жыхароў дома не спатрэбілася, паведамляе магілёўская міліцыя.

Зламыснікам аказаўся раней судзімы 38-гадовы беспрацоўны. Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу па факце заведама хлуслівага паведамлення пра небяспеку. Мужчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.  

Фота — kafanews.com