"Бабушкина крынка" пачала адгрузку малочнай прадукцыі ў Расію
"Бабушкина крынка" пачала адгрузку малочнай прадукцыі ў Расію. Пра гэта БЕЛТА паведаміла намесніца дырэктара прадпрыемства Таццяна Бондар. 18 чэрвеня прадпрыемства адправіла сваім партнёрам некалькі аўтафураў з сырамі, маслам і іншымі малочнымі вырабамі. Па словах намдырэктара, прадпрыемству не будзе цяжка аднавіць ранейшыя пастаўкі малочнай прадукцыі ў Маскву ды іншыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі.