Бацька арыштаванага расійскага журналіста звярнуўся да Лукашэнкі
Бацька фотакарэспандэнта пецярбургскай газеты "Мой район" Аляксандра Астафьева, арыштаванага ў Мінску, звярнуўся да кіраўніка Беларусі. Ён заклікае Лукашэнку адпусціць яго сына, падкрэслівае, што ён не "злачынца", а журналіст, паведамляе "Эхо Петербурга".
"Я зусім перакананы, што ён патрапіў проста ў гэты вір выпадкова. Ну фатаграфаваў, ну і што? Што з-за гэтага цяпер трэба саджаць у турму? Вось як нараджаюць пакаленне незадаволеных", — гаворыцца ў тэлеграме члена Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалая Астафьева.
Нагадаем, Аляксандр Астафьеў быў затрыманы ў Мінску падчас разгону апазіцыйнай дэманстрацыі ў ноч на 20 снежня. Ён быў асулджаны на 10 сутак арышту. Раней паведамлялася, што расійскі журналіст абвясціў за кратамі галадоўку.