Бакіеў кажа, што не кантактуе са сваякамі, нават па тэлефоне

Экс-прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў не падтрымлівае кантакты са сваімі блізкімі і сваякамі, якія знаходзяцца як у Кіргізіі, так і па-за яе межамі. Па звестках РІА "Новости", Бакіеў заявіў, што з'ехаў з краіны толькі для таго, каб там не разгарэлася грамадзянская вайна. Па словах экс-кіраўніка Кыргызстану, ён сёння не ўступае нават у тэлефонныя кантакты ні са сваімі братамі, ні са сваімі сынамі.

Таксама Бакіеў заявіў, што не збіраецца вяртацца на радзіму бліжэйшым часам, каб не абвастраць сітуацыю.