Баксёр Аляксей Галетыч заваяваў "бронзу" на чэмпіянаце свету сярод юніёраў
Толькі адзін медаль прывезлі беларускія баксёры з чэмпіянату свету сярод юніёраў, які прайшоў у Мексіцы. У вагавай катэгорыі да 60 кг "бронзу" заваяваў Аляксей Галетыч.
У паўфінале беларускі баксёр прайграў ірландцу Райманду Мойлету з лікам 2:5 і не змог пазмагацца за залаты медаль.
У агульнакамандным заліку зборная Беларусі займае 14-е месца, а лідыруе каманда Кубы. БЕЛТА нагадвае, што ў чэмпіянаце свету ўзялі ўдзел больш за 350 спартсменаў ва ўзросце да 19 гадоў з 68 краін свету. Яны разыгралі медалі ў 11-ці вагавых катэгорыях.