Баку прыпыняе сяброўства ў "Еўранэсце", думае выйсці з "Усходняга партнёрства"

Баку прыпыняе сяброўства ў "Еўранэсце", думае выйсці з "Усходняга партнёрства"

Азербайджан пачынае працэдуру па прыпыненні сваёй дзейнасці ў Парламенцкай асамблеі "Еўранэст". Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які 14 верасня на пазачарговым пленарным пасяджэнні прыняў Мілі Меджліс Азербайджана. Тэкст дакумента зачытаў віцэ-спікер Мілі Меджліса Валех Алескераў, паведамляе interfax.by.

У рэзалюцыі азербайджанскага парламента таксама заяўляецца пра неабходнасць перагледзець фармат дзейнасці Азербайджана ў праграму "Усходняе партнёрства".

Нагодай для гэтых крокаў афіцыйнага баку стала рэзалюцыя, прынятая 10 верасня на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента. У ёй быў заклік вызваліць без усялякіх умоваў групу асуджаных у Азербайджане актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў. У рэзалюцыі таксама выказвалася меркаванне, што да некаторых афіцыйных асобаў Азербайджана, у тым ліку суддзяў, варта скарыстаць санкцыі.

Нагадаем, што Беларусь таксама ўдзельнічае ў праграме "Усходняе партнёрства".