Бамбіза: Ніякай гандлёвай вайны паміж Беларуссю і Расіяй няма

Ніякай "гандлёвай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй няма. Так віцэ-прэм'ер нашай краіны Іван Бамбіза пракаментаваў рашэнне Расіі аб забароне на ўвоз амаль 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі, перадае БелаПАН Нагадаем, паводле новых правіл, з 12 снежня 2008 года малочная прадукцыя, што пастаўляецца ў Расію, дзеліцца на натуральную і адноўленую.

Напрыклад, малако, у якім прысутнічае хаця б 1% сухога малака, павінна называцца напоем. Малаком лічыцца толькі натуральны прадукт.

У вызначаны тэрмін беларускі бок павінен быў перааформіць дакументы. У Расіі кажуць, што нашы прадпрыемствы гэтага не зрабілі.