Бар "Тутэйшыя" заяўляе, што зніжка за беларускую мову — жарт
Новы бар адкрываецца на гэтым тыдні на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Пакуль што ён будзе працаваць у тэставым рэжыме як кавярня.
Адкрыццё бара суправаджаецца вялікім розгаласам. Супрацоўнікі адміністрацыі заяўлялі, што будуць даваць зніжку ў 15% усім беларускамоўным наведнікам. Аднак цяпер прадстаўнік кампаніі, якая валодае барам, Арцём Музін паведаміў Радыё "Свабода", што гэта быў толькі жарт аднаго з гасцей, які зайшоў падчас інтэрв'ю.
Інфармацыя пра зніжку для беларускамоўных выклікала абмеркаванне не толькі ў беларускай частцы інтэрнэту. Расійскае агенцтва "Regnum" нават заявіла, што ў бары будзе дыскрымінацыя рускамоўных.
Арцём Музін кажа, што зніжкі за беларускую мову не будзе. Але ён абяцае прыдумаць пра нейкія іншыя зніжкі.