Барадзін прагназуе ўвядзенне Расіяй і Беларуссю адзінай валюты ў 2008 годзе

Беларусь і Расія змогуць увесці адзіную валюту ўжо ў 2008 годзе. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Павел Барадзін.  Паводле яго словаў, урады дзвюх краінаў сёлета мусяць пайсці на гэты крок, паведамляе  ИТАР-ТАСС.

Нагадаем, сёння ў Маскве праходзіць пасяджэнне Савета міністраў "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі.