Баранавіцкая крама прыцягвае пакупнікоў "антыкрызіснай" латарэяй
З 15 чэрвеня баранавіцкі Дом гандлю "Вясёлка" разыгрывае бонусы сярод пакупнікоў, якія набылі тавару больш чым на 100 тыс. рублёў. Каб узяць удзел у гульні "Шчаслівы чэк", трэба пазначыць на купоне прозвішча, імя, імя па бацьку, поўны ўзрост, кошт набытага тавару, поўны адрас, хатні тэлефон. Чэкі нельга дасылаць па пошце, іх трэба занесці ў краму. Больш дарагія прызы атрымаюць тыя, хто набыў больш дарагія рэчы. Прызоў толькі 10 на агульную суму 1 млн 336 тыс. рублёў. Колькасьць купонаў невядомая.
"Умовы нейкія дыскрымінацыйныя", — лічаць патэнцыйныя пакупнікі і не спяшаюцца браць удзел у гульні. Дый 100 тыс. – немалы чэк для Баранавічаў, дзе большасць прадпрыемстваў церпіць ад крызысу, а заробак складае ад 280 тыс. да 500 тыс. рублёў.