Баранавіцкая пракуратура: міліцыя затрымала інваліда без парушэнняў закону

Баранавіцкая пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях мясцовых міліцыянтаў, якія 25 сакавіка сёлета затрымлівалі інваліда 2-й групы Уладзіміра Гоўшу і ўтрымлівалі яго на працягу 20 гадзін у жалезнай клетцы.
Пра гэта гаворыцца ў адказе на скаргу, якую пісаў у пракуратуру спадар Гоўша. Пракурор Баранавічаў паведамляе, што інваліда затрымалі за ўдзел у шэсці, якое праходзіла без дазволу ўладаў і трымалі ў пастарунку да суда.

Сам Уладзімір Гоўша кажа, што парушэнне закону відавочнае, бо яго, як інваліда 2-й групы, маглі затрымаць для высвятлення асобы толькі на 3 гадзіны.    

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы