Баранавіцкіх браканьераў аштрафавалі на 6 тыс. долараў за 757 злоўленых ракаў

Трое браканьераў з Баранавічаў незаконна злавілі на возеры каля вёскі Радзялавічы 757 ракаў. Аднак іх своечасова затрымалі супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Браканьерам прызначылі штраф — 13 247 000 рублёў, а таксама канфіскавалі “прылады працы”, гумовую лодку і адправілі аўтамабіль на штрафпляцоўку ДАІ, паведамляе "Рэспубліка". Акрамя гэтага, у дачыненні да браканьераў будзе распачата крымінальная справа — цяпер ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў.