Баранавіцкія праваахоўнікі не могуць паразумецца з затрыманымі кітайцамі

Чатырох грамадзян Кітаю затрымалі міліцыянты на чыгуначнай станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя». Вядома, што нелегалы прыехалі з Расіі. Пакуль яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паразумецца з імі баранавіцкія праваахоўнікі пакуль не могуць. Кітайцы размаўляюць выключна на сваёй мове, англійскую і расійскую мову не разумеюць альбо робяць выгляд, што не разумеюць.

Паводле словаў намесніка начальніка баранавіцкага гараддзела міліцыі Аляксандра Сакуты, кітайцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі незаконна, чакае дэпартацыя.

Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Баранавічы