Барыс Батура заявіў пра ўзяты курс на рэкордны ўраджай збожжа

Анамальна спякотнае лета ў Беларусі паўплывала на ўраджай збожжавых. Сёлета Мінская вобласць недабрала 300 тысяч тон збожжа. З-за небывалай спякоты сталічны рэгіён сабраў 1 мільён 700 тысяч тон збожжа замест запланаваных двух.  Як паведамляе Першы тэлеканал, старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура на нарадзе з кіраўнікамі раёнаў заявіў пра ўзяты курс на рэкордны ўраджай збожжа. У наступным годзе ён у вобласці павінен дасягнуць 2,5 мільёна тон.

Батура падкрэсліў, што ўраджай-2011 шмат у чым залежыць ад непасрэднай зацікаўленасці старшынь райвыканкамаў і кіраўнікоў кожнай з гаспадарак сталічнага рэгіёну. Ён паабяцаў, што спагнанне за безгаспадарлівасць будзе жорсткім.