Барысаўскі БАТЭ сёння правядзе апошні матч групавога турніра Лігі Еўропы
Барысаўскі БАТЭ сёння афіцыйна закрые футбольны сезон у нашай краіне. Каманда Віктара Ганчарэнкі правядзе ў Галандыі апошні матч групавога турніра Лігі Еўропы. У Алкмаары барысаўчане згуляюць з мясцовым АЗ. Пачатак а 20-й гадзіне. Нагадаем, БАТЭ ўжо забяспечыў сабе выхад на наступны этап Лігі Еўропы. Цяпер у нашай каманды, як і ў кіеўскага "Дынама", па 10 ачкоў, але ўкраінцы маюць лепшую розніцу забітых і прапушчаных мячоў, а таксама перамогу над БАТЭ, таму займаюць першае месца.
Праўда, у выпадку сённяшняй няўдачы кіяўлянаў у хатнім матчы з "Шэрыфам", і поспеху барысаўчан, беларускі клуб можа заняць першае месца ў групе.
Праўда, у выпадку сённяшняй няўдачы кіяўлянаў у хатнім матчы з "Шэрыфам", і поспеху барысаўчан, беларускі клуб можа заняць першае месца ў групе.