Барысаўскіх школьнікаў, якія атруціліся газам, сёння выпішуць з бальніцы

14 школьнікаў, якія ўчора атруціліся газам у адной са школ Барысава, сёння выпішуць з лякарні.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзіцячым аддзяленні барысаўскай гарадской бальніцы:

“Добры ў іх стан. Яны ўсе сёння будуць выпісаныя дамоў”.

Нагадаем, паводле інфармацыі Першага тэлеканала, у барысаўскай школе на першым паверсе быў распылены невядомы газ. Спачатку паведамлялася, што атруціліся 16 школьнікаў. Міліцыя высвятляе акалічнасці справы.