Барысаўскія настаўнікі звяртаюцца да гараджан дзеля захавання жыцця дзяцей
У Барысаўскім раёне з пачатку навучальнага года загінулі шасцёра дзяцей школьнага ўзросту. З гэтай нагоды школьныя педагогі звярнуліся да жыхароў раёну з заклікам быць больш уважлівымі да дзяцей.
З 6 загінулых дзяцей чацвера сталі ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў, адна дзяўчынка загінула на пажары разам з бацькамі, патануў выпускнік школы.
“Не праходзьце міма, калі вы заўважылі сітуацыю, якая можа пацягнуць бяду, не пакідайце дзяцей без дагляду, не парушайце правілаў бяспекі. Будзьце прыкладам для дзяцей”, - гаворыцца ў звароце настаўнікаў.
Паводле “Электронны Барысаў”