Барысаўскую актывістку Алесю Ясюк адпусцілі пасля ўзяцця тлумачэнняў

Супрацоўнікі КДБ адпусцілі барысаўскую актывістку дэмакратычнага руху Алесю Ясюк.Як паведаміла Ясюк, яе адпусцілі пасля ўзяцця тлумачэнняў, паведамляе "Наша Ніва".

Жанчына 16 студзеня каля мінскага будынка КДБ расклейвала ўлёткі з заклікам вызваліць палітычных вязняў. Супрацоўнікі КДБ выклікалі нарад міліцыі, які адвёз Алесю Ясюк у РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы. Пасля ўзяцця тлумачэнняў жанчыну адпусцілі.

Алеся Ясюк удзельнічала ў Плошчы. Была пакарана штрафам.