Баскетбалістка Алена Леўчанка сёння правядзе майстар-клас у Гомелі

Вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка 27 снежня правядзе майстар-клас для юных спартоўцаў Гомеля, паведамляе БЕЛТА. Адна з наймацнейшых баскетбалістак Еўропы, нараджэнка Гомеля, адгукнулася на запрашэнне раённай адміністрацыі ў пераднавагоднія дні наведаць абласны цэнтр і прыняць удзел у шэрагу мерапрыемстваў. Плануецца, што Алена Леўчанка наведае некалькі дзіцячых навагодніх святкаванняў ва ўстановах адукацыі і дамах сямейнага тыпу. Таксама баскетбалістка сустрэнецца з кіраўніцтвам Навабеліцкага раёна горада.

Акрамя таго, Алена Леўчанка сустрэнецца з заўзятарамі і правядзе майстар-клас для юных баскетбалістаў Навабеліцкага раёна Гомеля.