Баскетбольны клуб "Мінск-2006" зазнаў дзве паразы на старце "Еўрачэленджа"
Баскетбалісты клуба "Мінск-2006" зазналі дзве разгромныя паразы на старце "Еўрачэленджа", які з'яўляецца трэцім па значнасці еўракубкавым турнірам. 24 лістапада ў Самары, як адзначае БелаПАН, мінская каманда прайграла мясцовым "Чырвоным крылам" з лікам 68:106 (7:23, 17:29, 19:30, 25:24), а 1 снежня дома саступіла італьянскаму клубу "Скаваліні" — 49:80 (14:19, 12:24, 9:25, 14:12).
Наступны матч "Мінск-2006" правядзе 8 снежня ў Амстэрдаме супраць аднайменнага галандскага клуба. Становішча камандаў у групе С пасля двух тураў: "Скаваліні" — 4 ачкі (розніца мячоў 146-90), "Чырвоныя крылы" — 4 (184-137), "Амстэрдам" — 2 (110-144), "Мінск-2006" — 2 (117-186).
У наступны раўнд выходзяць дзве лепшыя каманды.