БАТЭ можа аддаць Віталя Радзівонава ў арэнду нямецкаму клубу другой лігі
У бліжэйшыя дні нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў павінен вылецець у Іспанію і далучыцца на перадсезонным зборы да нямецкага "Фрайбурга", паведамляе “Прэсбол”.
Але гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі паміж барысаўскім і нямецкім клубамі будуць вырашаныя ўсе пытанні аб паўгадавой арэндзе нападаючага з правам выкупу.
Заўважым, што пасля першага круга чэмпіянату Нямеччыны ў другой бундэслізе "Фрайбург" займае 3-е месца, рэальна прэтэндуючы на выхад у эліту.