БАТЭ не будзе гуляць на традыцыйным Кубку чэмпіёнаў Садружнасці

Барысаўскі БАТЭ прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў штогадовым Кубку чэмпіёнаў Садружнасці. Гэта тлумачыцца "познім завяршэннем сезону і неабходнасцю прадастаўлення паўнавартаснага адпачынку гульцам і трэнерам", паведамляе сайт футбольнага клуба.
Нагадаем, апошні матч у цяперашнім сезоне БАТЭ правядзе 17 снежня ў Ліверпулі ў гульні 6-га тура групавога турніра Лігі Еўропы супраць англійскага "Эвертона". А Кубак чэмпіёнаў Садружнасці прызначаны на 15-25 студзеня. Учора стала вядома, што ад удзелу ў ім адмовіўся і малдоўскі "Шэрыф", які таксама гуляе ў Лізе Еўропы.