БАТЭ прыняў удзел у Генеральнай Асамблеі Еўрапейскай асацыяцыі клубаў
1-2 сакавіка ў Манчэстэры (Вялікабрытанія) у гатэлі "Radisson Edwardian" адбылася чацвёртая Генеральная Асамблея Еўрапейскай Асацыяцыі клубаў. Футбольны клуб БАТЭ, які з'яўляецца дзейсным чальцом гэтай арганізацыі, таксама наведаў гэтае мерапрыемства. Дэлегацыю барысаўчан узначальваў генеральны дырэктар барысаўчан Міхаіл Дземянцэвіч, паведамляе сайт клуба.