БАТЭ ў заключным матчы чэмпіянату Беларусі згуляў ўнічыю з Віцебскам 1:1

Матчамі 30-га тура 16 лістапада завяршыўся 18-ы чэмпіянат Беларусі па футболе. Срэбраныя медалі заваявала мінскае "Дынама", бронзавыя — МТЗ-РІПА. Чэмпіёнам краіны датэрмінова стаў барысаўскі БАТЭ.
Вышэйшую лігу, якая ў наступным сезоне скароціцца з 16 да 14 каманд, пакідаюць "Лакаматыў", "Савіт" і "Дарыда". Іх месца зойме "Мінск" — пераможца турніру ў першай лізе. "Лакаматыў" і "Савіт" сёлета дэбютавалі ў вышэйшым дывізіёне.

Вынікі нядзельных матчаў:

"Савіт" (Магілёў) — "Дынама" (Мінск) — 1:4, "Гомель" — МТЗ-РІПА (Мінск) — 2:1, БАТЭ (Барысаў) — "Віцебск" — 1:1, "Шахцёр" (Салігорск) — "Дарыда" (Ждановічы) — 1:0, "Граніт" (Мікашэвічы) — "Нёман" (Гродна) — 1:1, "Лакаматыў" (Мінск) — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Смаргонь" — "Днепр" (Магілёў) — 1:0, "Нафтан" (Наваполацк) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 0:0.

Выніковае становішча:

1.    БАТЭ — 67 ачкоў (розніца мячоў 54-20),
2.    "Дынама" (Мн) — 62 (49-29),
3.    МТЗ-РІПА — 57 (65-37),
4.    "Шахцёр" — 51 (50-35),
5.    "Віцебск" — 51 (39-26),
6.    "Дынама" (Бр) — 47 (40-34),
7.    "Нафтан" — 46 (41-35),
8.    "Смаргонь" — 39 (26-39),
9.    "Днепр" — 38 (45-42),
10.    "Граніт" — 36 (35-34),
11.    "Гомель" — 33 (35-47),
12.    "Нёман" — 33 (36-40),
13.    "Тарпеда" — 31 (25-36),
14.    "Лакаматыў" — 25 (28-50),
15.    "Савіт" — 21 (28-61),
16.    "Дарыда" — 19 (25-56).

БелаПАН