БДУ — другі год запар у спісе 500 найлепшых універсітэтаў свету
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт другі год запар увайшоў у спіс 500 найлепшых універсітэтаў свету. Беларуская ВНУ трапіла ў групу універсітэтаў, якія займаюць 421-430-ы радкі, перадае БЕЛТА. Рэйтынг QS World University Rankings апублікавала брытанскае агенцтва QS.
У гэтым рэйтынгу два гады таму Белдзяржуніверсітэт займаў 551-е месца, а летась быў на 491-м. Такім чынам, за год БДУ падняўся адразу на 60-70 пазіцый.
На першым месцы рэйтынгу QS размясціўся Масачусетскі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім ідуць Гарвардскі універсітэт (ЗША) і Кембрыджскі універсітэт (Вялікабрытанія). Расійскія ВНУ ў першую сотню свету не трапілі. МДУ імя Ламаносава займае 108-ы радок рэйтынгу, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт — 256-ы.
Фота: socnews.by