Беларус абакраў будпляцоўку кітайскай фірмы ў Ленінградскай вобласці Расіі

Крадзеж будаўнічага інструменту раскрылі праваахоўнікі ў Ленінградскай вобласці Расіі. Як паведамляе сайт 47News, злачынства адбылося 26 ліпеня. З ахоўнай будпляцоўкі, якая належала кітайскай фірме "Хо-Фей", зламыснікі скралі будаўнічы інструмент больш чым на 50 тысяч расійскіх рублёў.

Калі міліцыянты "вылічылі" выкрадальніка, ім апынуўся 53-гадовы грамадзянін Беларусі. У цяперашні час яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.